Перайсці да зместу

Слон (шахматы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
abcdefgh
8
h8 чорны крыжык
a7 чорны крыжык
d7 чорная пешка
g7 чорны крыжык
h7 чорнае колца
b6 чорны крыжык
e6 чорнае колца
f6 чорны крыжык
g6 чорнае колца
c5 чорны крыжык
e5 чорны крыжык
f5 белы слон
d4 чорны слон
e4 чорнае колца
g4 чорнае колца
c3 чорны крыжык
d3 чорнае колца
e3 чорны крыжык
h3 чорнае колца
b2 чорны крыжык
c2 белая пешка
f2 чорны крыжык
a1 чорны крыжык
g1 чорны крыжык
8
77
66
55
44
33
22
11
abcdefgh
Чорны слон можа здзейсніць ход на любую клетку, пазначаную крыжыкам. Белы слон можа зрабіць ход на клетку, пазначаную кропкай, ці ўзяць чорную пешку.

Слон, афіцэр (Unicode: , ) — лёгкая шахматная фігура. Кожны з супернікаў пачынае гульню з двума сланамі. Напачатку партыі сланы займаюць палі c1, f1 (белыя) і c8, f8 (чорныя сланы).

Слон можа хадзіць на любую колькасць палёў па дыяганалі пры ўмове, што на яго шляху няма іншых фігур.

Кожны слон можа рухацца альбо толькі па белых, альбо толькі па чорных палёх, таму аднаго з сланоў называюць белапольным, іншага — чарнапольным. Ці, мяркуючы па пачатковай расстаноўцы, сланы могуць быць названыя адпаведна каралеўскім і ферзевым.

Слон у шахматнай партыі

[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі слану падуладная толькі палова палёў дошкі, ён слабейшы за ладдзю, якая можа хадзіць па ўсіх палях. Акрамя таго, на пустой дошцы пад ударам ладдзі заўжды знаходзіцца чатырнаццаць клетак, у той час як пад ударам слана — ад сямі да трынаццаці. Да таго ж адным сланом і каралём мат паставіць немагчыма.

Слон прыблізна эквівалентны каню альбо тром пешкам. Перавага каня ў тым, што ён можа скакаць праз іншыя фігуры. Аднак слон становіцца параўнальна мацнейшым у эндшпілі, калі атрымлівае больш вольнай прасторы для манеўраў.

Адпаведная фігура па-арабску завецца аль-філь, з-за чаго ва Францыі пераўтварылася ў шута (фр.: fou), у Англіі, з-за падабенства з біскупскай мітрай — у біскупа (англ.: bishop), а ў Германіі перайменаваная ў бегуна (ням.: Läufer)[1].

Зноскі

  1. http://korneslov.ru/publ/28-1-0-70 Архівавана 24 верасня 2008. (руск.)